БЕЛ Ł РУС

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

17.04.2025 / 21:21

Nashaniva.com

Раман Пратасевіч, які нядаўна ўрачыста паведаміў пра сваё звальненне з Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова, дзе апошнім часам працаваў зваршчыкам, як выглядае, паспяшаўся зрабіць гэты крок. 

Раман Пратасевіч. Скрыншот з відэа

Сваё звальненне з завода Раман Пратасевіч падаваў як «добрую навіну» і сцвярджаў, што ён цяпер «вольны чалавек».

Але, як вынікае з відэазвароту Пратасевіча, размешчанага ў заведзеным два тыдні таму ягоным канале, у якім блогер заявіў намер пісаць на асабістыя тэмы, з пошукам новай працы ў яго ўзніклі немалыя праблемы: адмовы атрымлівае «літаральна ўсюды». Нікуды яго браць не хочуць, прытым, як ён сцвярджае, прычына не ў прафесійных навыках. Пра тое, у якіх менавіта сферах ён хацеў знайсці новую працу, Пратасевіч, праўда, не згадвае. 

«Гэта, мякка кажучы, раздушвае. Я не разумею, што мне рабіць, дзе мне працаваць, я адчуваю, што ў мяне няма літаральна ніякіх перспектыў, і я літаральна нікому не патрэбен», — прышоў да высновы раней апазіцыйны, а цяпер праўладны блогер. 

Такое становішча негатыўна ўплывае на ягоны стан: калі верыць словам Пратасевіча, ролік ён змог наважыцца запісаць толькі з чацвёртага разу, а так увогуле пастаянна наведвае псіхатэрапеўта і актыўна (4-5 разоў на тыдзень) ходзіць у спартыўную залу, каб хоць неяк развеяцца. 

«Па медыцынскіх паказчыках мой стан вымушае жадаць лепшага», — канстатуе Пратасевіч і тлумачыць гэтым сваю не вельмі вялікую актыўнасць у інтэрнэце. Маўляў, «часта мне проста няма чаго гаварыць». Але ўсё ж такі спадзяецца сябе пераламаць і пісаць свой «асабісты дзённічак, хоць і вельмі дэпрэсіўны».

Чытайце таксама:

Раман Пратасевіч больш не зваршчык

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу Уладзімір Чудзянцоў

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Пратасевіч: Абмяркоўвалі з Бабарыкам Трампа і беларускую апазіцыю

Каментары да артыкула