БЕЛ Ł РУС

Расійская прапагандыстка Андрэева свабодна падарожнічае па свеце з пашпартамі Чарнагорыі і Гандураса ў кішэні

17.04.2025 / 17:23

Nashaniva.com

Вядучая-прапагандыстка расійскага «Першага канала» Кацярына Андрэева свабодна падарожнічае па Еўропе дзякуючы таму, што мае, акрамя расійскага, таксама грамадзянствы Чарнагорыі, якое атрымала ў 2011 годзе «за заслугі», і Гандураса, атрыманае ў 2005 годзе, магчыма, праз мужа, паведамляецца ў новым расследаванні «Каманды Навальнага».

Кацярына Андрэева ў эфіры

З гэтымі пашпартамі Андрэева можа ўязджаць у краіны ЕС нават пасля пачатку вайны. Напрыклад, 6 ліпеня 2023 года яна выехала з Расіі праз наземную мяжу ў Нарвегію і Фінляндыю, хоць абедзве краіны ўжо не выдавалі візы расіянам.

Пры гэтым у эфірах Андрэева рэгулярна абвінавачвае Захад у русафобіі. Напрыклад, 6 жніўня 2022 года яна скардзілася на пагрозы рускім у Еўропе, а ўжо на наступны дзень паехала ў Фінляндыю. Праз тыдзень пасля вяртання яна заявіла пра «еўрапейскі крызіс з-за санкцый».

«Гэта ненармальна, калі ўжо тры з лішнім гады ідзе вайна, а адна з галоўных асоб ваеннай прапаганды спакойна падарожнічае па свеце і паводзіць сябе як бесклапотны трэвел-блогер», — абураецца «Каманда Навальнага».

Яна выказвае намер дамагацца, каб Андрэеву ўнеслі ў санкцыйныя спісы і пазбавілі ганаровага грамадзянства Чарнагорыі.

Чытайце таксама:

Расіяне, набліжаныя да Крамля, сотнямі атрымліваюць сербскія пашпарты, якія даюць бязвіз у Еўрасаюз

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну

Каментары да артыкула