БЕЛ Ł РУС

У Польшчы знойдзены мёртвым 50-гадовы беларус

17.04.2025 / 13:6

Nashaniva.com

15 красавіка ў Кракаве быў знойдзены нежывым 50-гадовы беларус з Рэчыцы — Сяргей Дубінін. Яго цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў доме, дзе ён жыў, напісаў у сваім фэйсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.

«Увесь пакой — у крыві, на падлозе нож, сам Сяргей ужо без прыкмет жыцця, у агульнай ваннай. Так сцвярджае яго сусед Аляксандр Алмаеў, які першым убачыў трагедыю: «Я ўзяў ключ і зайшоў у дом. Усё было ў крыві. Сяргей ляжаў у ненатуральнай позе, ужо халодны…», — напісаў ён.

Хуткая дапамога канстатавала смерць, паліцыя распачала расследаванне. Пакуль невядома, што менавіта адбылося — гвалтоўная смерць ці суіцыд.

«Сяргей быў актыўным і неабыякавым чалавекам, удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнікам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля быў вымушаны з'ехаць, працаваў у Польшчы на будоўлі. У студзені Сяргей разам з Аляксандрам былі ў Вільні, мы сустракаліся як землякі, размаўлялі, жартавалі і нішто не сведчыла пра тое, што Сяргей стаміўся жыць…», — дадаў Леанід Судаленка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула