БЕЛ Ł РУС

Прычынай смерці актрысы Мішэль Трахтэнбэрг назвалі ўскладненні ад дыябету

17.04.2025 / 9:8

Nashaniva.com

Першапачаткова прычына смерці была пазначана як «нявызначаная».

Мішэль Трахтэнберг. Скрыншот: фільм «Еўратур»

39-гадовая актрыса памерла ад ускладненняў, выкліканых цукровым дыябетам, паведамілі ў галоўным бюро судмедэкспертызы Нью-Ёрка. Да такой высновы медыкі прыйшлі на падставе лабараторных аналізаў.

Першапачаткова прычына смерці Трахтэнбэрг была пазначана як «нявызначаная», бо сям’я актрысы адмовілася ад аўтапсіі, адзначае Associated Press.

Мішэль Трахтэнбэрг, зорка серыялаў «Бафі — знішчальніца вампіраў» і «Пляткарка», фільма «Еўратур» памерла 26 лютага 2025 года ў Нью-Ёрку. Паліцыя не палічыла абставіны яе смерці падазронымі.

Чытайце таксама:

Памерла актрыса «Еўратура» і «Пляткаркі» Мішэль Трахтэнберг. Ёй было 39

Каментары да артыкула