БЕЛ Ł РУС

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў сакавіку прадалі за 835 тысяч даляраў

17.04.2025 / 8:19

Nashaniva.com

Там шэсць пакояў.

Фота: Realt.by

Самым дарагім жытлом, прададзеным у сакавіку ў сталіцы, аказалася 6-пакаёвая кватэра за $835 тыс. Гэта амаль у 1,5 раза больш за кошт самай дарагой кватэры лютага, аднак знаходзіцца гэтая нерухомасць у той жа лакацыі — квартале Depo каля плошчы Перамогі.

Як паведамляе Realt.by, квадратны метр у самай дарагой кватэры сакавіка каштаваў больш за $3,8 тыс. Яна знаходзіцца ў элітным ЖК Depo на вул. Кісялёва, 7а, на 6-м паверсе.

Плошча кватэры — 218 кв. метраў. Усяго ў доме размясцілася 21 кватэра.

Дарэчы, у гэтым жа жылым комплексе была прададзена і самая дарагая кватэра лютага. Яна была 4-пакаёвая і каштавала $493 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула