БЕЛ Ł РУС

ЗША заблакавалі прыняцце заявы G7 адносна расійскага ракетнага ўдару па Сумах

15.04.2025 / 17:48

Nashaniva.com

Адміністрацыя Дональда Трампа паведаміла саюзнікам па «вялікай сямёрцы», што не можа падпісаць заяву з асуджэннем расійскага ўдару па Сумах, бо «працуе над захаваннем прасторы для мірных перамоў», піша агенцтва Bloomberg.

Выніку ўдару па Сумах. Фота: Oleksandr Oleksienko/Kordon.Media/Global Images Ukraine via Getty Images

Канада, якая мае сёлета старшынства ў «вялікай сямёрцы», паведаміла саюзнікам, што без ухвалення з боку ЗША зрабіць заяву будзе немагчыма.

Згодна з чарнавіком заявы, які ёсць у распараджэнне Bloomberg News, у ёй павінна было быць напісана, што напад на Сумы з'яўляецца доказам таго, што Расія мае намер працягваць вайну.

Дональд Трамп напярэдадні назваў удар па Сумах жахлівым, але пра Расію непасрэдна не згадаў. Ён сказаў, што «яны зрабілі памылку», а на просьбу журналістаў удакладніць, што ён мае на ўвазе, адказаў: «Спытайце іх». 

Нагадаем, што ў Вербную нядзелю 13 красавіка Расія ўдарыла па Сумах, загінулі 35 чалавек, некалькіх дзясяткаў параненыя.

У Мінабароны РФ заявілі, што цэллю ўдару па Сумах былі ўкраінскія вайскоўцы. 

Чытайце таксама:

Зяленскі звольніў кіраўніка Сумскай ваеннай адміністрацыі з-за ўзнагароджання вайскоўцаў у Сумах 13 красавіка

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады

У Мінабароны РФ заявілі, што цэллю ўдару па Сумах былі ўкраінскія вайскоўцы

«Мне сказалі, што яны зрабілі памылку». Трамп пракаментаваў удар па Сумах, але Расію не згадаў

Пасля ўдару па Сумах 13-гадовы хлопец выбраўся з палаючага аўтобуса і дапамог ратаваць іншых

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 34

Каментары да артыкула