БЕЛ Ł РУС

«Цэнтр Масквы стаў ваеннай цэллю». Расійскае дзяржаўнае СМІ расказала, як аператар дрона атакуе Украіну з «Масква-Сіці»

15.04.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Пасля абурэння Z-блогераў дзяржаўнае агенцтва выдаліла і відэа, і артыкул.

Расійскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости» раптоўна апублікавала расказ пра тое, як аператар FPV-дрона «Овод» працуе па цэлях ва Украіне проста з офіса ў хмарачосе ў «Масква-Сіці».

У відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале агенцтва, мужчына ў куртцы з нашыўкай у выглядзе чэрапа і косцей расказаў, што трапіў у цэль УСУ пад горадам Часаў Яр у Данецкай вобласці. Ён нібыта кіраваў беспілотнікам з дапамогай новай сістэмы «Арбіта» з апартаментаў у цэнтры Масквы.

Аператар дрона расказваў пра вынікі ўдару ў памяшканні, з акна якога відаць шматпавярхоўкі «Масква-Сіці».

«Мы знаходзімся ад месца падзей больш чым за тысячу кіламетраў. Прымяненне прайшло паспяхова», — заяўляў ён.

Публікацыю пачалі актыўна крытыкаваць расійскія праваенныя блогеры, заўважыла «Медуза».

«Я правільна зразумеў, што пасля гэтага відэа ў выпадку далёту БПЛА-камікадзэ па шматпавярхоўках у Маскве — праціўнік будзе заяўляць, што біў па аператарах БПЛА?» — напісаў канал Romanov Лайт.

«Вось так Масква-Сіці раптам стаў законнай ваеннай цэллю. Малайцы, пахваліліся», — адзначыў канал «Империя очень зла».

Неўзабаве пасля гэтага з публікацыі «РИА Новости» знікла згадка пра «Масква-Сіці», а пасля дзяржагенцтва наогул выдаліла відэа. Цяпер недаступная і навіна на сайце «РИА Новости».

Чытайце таксама:

ISW: У Пуціна засталося рэсурсаў на 12-16 месяцаў вайны

«Зрабілі абсалютна жахлівую працу». Трамп зноў абвінаваціў у пачатку вайны ва Украіне Зяленскага і Байдэна

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Каментары да артыкула