БЕЛ Ł РУС

Адкрыццё самага доўгага падвеснога моста Беларусі зноў перанеслі — па незвычайнай прычыне

15.04.2025 / 15:41

Nashaniva.com

Рэканструкцыя моста зацягнулася амаль на год, але яе ўжо амаль скончылі.

Фота: ТРК Гродна

Адкрыццё самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі пасля рэканструкцыі зноў перанеслі. 

Інстаграмны мост праз Нёман у Мастах павінны былі ўрачыста адкрыць 28 красавіка. Аднак, як паведамляе гродзенскае ТБ, мясцовыя жыхары самі папрасілі перанесці адкрыццё.

Рэч у тым, што 29 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу — у гэты дзень многія наведваюць могілкі. 28 красавіка па традыцыі таксама выхадны. Пры гэтым прапусціць адкрыццё моста жыхары горада таксама не хочуць. У выніку адбылося рашэнне перанесці адкрыццё моста на пятніцу, 2 мая.

Капітальны рамонт самага доўгага ў Беларусі — 193 метры — падвеснага моста пачаўся летам 2024 года. Канструкцыю амаль цалкам разабралі і замянілі яе асноўныя элементы. Планавалася, што рэканструкцыя зойме чатыры месяцы, але ў выніку яна расцягнулася амаль на год.

Аўтары праекта абяцалі зрабіць адрэзак моста са шкляным дном. Аднак атрымалася ўсё не зусім так, як планавалася.

Чытайце таксама:

Улады абяцалі зрабіць частку падвеснага моста ў Мастах шкляной. Беларусы паказалі, што атрымалася

Стала вядома, калі ў Мастах адкрыюць самы вялікі падвесны пераход у Беларусі

У Мастах рабочы хацеў змазаць дэталь рабочага станка і страціў руку

Лукашэнка заявіў, што Масты лепшыя за Парыж

Каментары да артыкула