У Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ
У сталіцы ў Батанічным садзе зацвіла сакура.
Скрыншот відэа Koko.by
«Калі я прыходжу ў гэты сад, створаны маімі продкамі, я ўспамінаю: як і гэтыя кветкі, усе мы паміраем. Адчуваць жыццё ў кожным уздыху, у кожным кубку гарбаты!», — напісаў koko.by, які і апублікаваў відэа.
Скрыншот відэа Koko.by
Каб знайсці сакуру, трэба ўвайсці ў Батанічны сад з цэнтральнага ўваходу, а потым збочыць налева.
Скрыншот відэа Koko.by
Уваход у сад каштуе 12 рублёў, льготны — 6 рублёў.
Сёння, дарэчы, роўна сярэдзіна вясны — 15 красавіка.