БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Нават калі Масква і Вашынгтон не дасягнуць пагаднення, расійскі бок ведае, як забяспечыць абараназдольнасць

15.04.2025 / 8:18

Nashaniva.com

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі заявіў у інтэрв'ю «Коммерсанту». 

Adi Weda/Pool Photo via AP

«У нас ёсць свая палітыка, і мы ведаем, як забяспечыць абараназдольнасць нашай дзяржавы на выпадак, калі стратэгічная сітуацыя ў свеце не зменіцца. Нас жа, нягледзячы на нармалізацыю адносін з амерыканцамі, ніхто не перастае ў дактрынальных дакументах ЗША і НАТА называць праціўнікам, а публічна афіцыйныя асобы абвяшчаюць нават ворагам…», — сказаў Сяргей Лаўроў.

«Калі вам не падабаецца размаўляць з намі — добра, мы будзем паводзіць сябе адпаведна, зробім высновы. Калі вы хочаце вярнуцца — патлумачце, з чым хочаце да нас прыйсці, і мы паглядзім, падыходзіць гэта нам ці не. Вось амерыканцы прапанавалі дыялог па пытаннях, скажам, украінскага крызісу — мы размаўляем, сваю пазіцыю тлумачым. Тое самае яны прапанавалі ў дачыненні да нармалізацыі працы пасольстваў — мы за», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула