Трампавы мыты вызвалілі расійскую нафту ад заходніх санкцый
Праз уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мыты кошт нафты Urals стаў ніжэйшым за $60 за барэль — і цяпер Расія можа легальна вазіць яе на заходніх танкерах, піша Bloomberg.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Robert F. Bukaty
Пастаўкі расійскай нафты цяпер могуць рабіцца танкерамі, якія належаць заходнім кампаніям і застрахаваных імі, паколькі расійская нафта перастала трапляць пад дзеянне санкцый. Рэч у тым, што кошт барэля нафты Urals упаў ніжэй за цэнавую столь $60 за барэль, усталяваную ў 2022 годзе.
Цяпер барэль нафты маркі Urals наблізіўся да адзнакі ў $50. За першыя дні красавіка цана зменшылася больш чым на 15%.
Калі кошт расійскай нафты быў вышэйшы за парог у $60, яе нельга было перавозіць на танкерах, якія належаць заходнім кампаніям і застрахаваных імі. Гэта змушала Расею перавозіць нафту на старых суднах паўлегальнага «ценявога флоту».
З падзеннем цэнаў на нафту, якое пачалося з-за ўвядзення амерыканскіх тарыфаў, доля перавозак расійскай нафты на заходніх танкерах або танкерах, застрахаваных заходнімі кампаніямі, рэзка ўзрасла — да 43% ад колькасці суднаў, якія ўжо загружаныя або забраніраваны ў гэтым месяцы. Першыя тры месяцы 2025 года паказчык складаў толькі 30%.
Інфаграфіка Bloomberg