БЕЛ Ł РУС

Беларус расказаў, як новыя гандлёвыя тарыфы ЗША адбіліся на працы яго завода ў Тэхасе

14.04.2025 / 7:0

Nashaniva.com

«Мне падалося, што канадцы проста хочуць абарваць усе сувязі з амерыканцамі. Мне давядзецца звальняць людзей».

Скрын відэа: americanyega / tiktok.com

Беларус Ягор, які вядзе свой профіль у тыктоку як папа Ега, пераехаў у Амерыку вучыцца, а затым стаў саўладальнікам завода ў штаце Тэхас.

У сваім новым відэа ён расказаў, як тарыфы, якія ўвяла Амерыка ў адносінах шэрагу краін, паўплывалі на яго бізнэс.

Па словах Ягора, іх завод займаецца продажам аўтамыйняў для вялікагабарытных машын, аўтобусаў, цягнікоў. Некалькі такіх мыйняў яны раней прадалі ў розныя гарады Канады. Завод таксама пастаўляе спецыяльныя сродкі для мыцця машын.

Як расказвае хлопец, пасля ўводу тарыфаў 25% на тавары з Канады, паўночная дзяржава-суседка адказала тым жа.

«І вось мы чарговы раз збіраемся адправіць нашу машыну з хіміяй на мяжу з Канадай. І тут нам звоніць кліент і кажа: «Усё, хлопцы, па вашай цане хімію, то-бок ваша мыла, мы больш купляць не будзем. Мы тут у сябе знайшлі мясцовага пастаўшчыка. Поспехаў», — дзеліцца Ягор.

Малады бізнэсмен расказвае, што разам з партнёрамі спрабаваў знайсці спосаб захаваць сувязі. Канадскаму боку яны прапаноўвалі розныя зніжкі і плюшкі. Аднак тыя былі «вельмі катэгарычныя і проста сказалі «не».

@americanyega Первые последствия тарифов на моем заводе в штате Техас #работавсша #tarrifs #жизньвамерике #америка #сша ♬ original sound - Твой American Yega

Хлопец дадае, што падчас размовы яму падалося, што канадцы проста хочуць абарваць усе сувязі з амерыканцамі. Выглядала на тое, што яны вельмі моцна пакрыўдзіліся.

Па словах Ягора, да гэтага на працягу апошніх 3-4 гадоў, яны прадавалі ў Канаду мыйных сродкаў на суму каля 500 тысяч даляраў. Цяпер жа нічога не змогуць зарабіць.

«Калі невялікае прадпрыемства, падобнае да нашага, губляе па 500 тысяч даляраў на такіх вось момантах, гэта значыць, што мне і астатнім кіраўнікам трэба будзе пачаць звальняць людзей. А паколькі я хлопец нявопытны, і ў момантах звальнення людзей вельмі адчувальны, то для мяне гэта будзе вельмі складана», — дзеліцца прадпрымальнік.

Чытайце таксама:

Трамп расчараваны сваімі дарадцамі з-за вынікаў увядзення пошлін

Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа

Каментары да артыкула