Трамп расчараваны сваімі дарадцамі з-за вынікаў увядзення пошлін
Пошлінная вайна прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла фінансавыя рынкі ў хаос.
За Трампам стаяць: міністр фінансаў Скот Бесэнт, міністр гандлю Говард Лютнік, міністр унутраных спраў Даг Бэргам. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images.
Прыбліжаны да яго кансультант па пытаннях гандлю Пітэр Навара, якога Ілан Маск нядаўна абазваў «дурнем» і «дурнейшым за мех з цэглай», будзе адсунуты на другі план — разам з міністрам гандлю Говардам Лютнікам, піша Bild.
Лютнік таксама лічыцца архітэктарам пратэкцыянісцкай мытавай палітыкі. Пра яго паніжэнне ў іерархіі Белага дома паведамляе Politico. На першы ж план выйдзе міністр фінансаў Скот Бессент, якога лічаць даволі ўраўнаважаным чалавекам.
Гэтыя перастаноўкі — яўны знак таго, што тарыфная вайна пайшла не па плане. Рынкі, якія гандлююць дзяржаўнымі аблігацыямі ЗША, успыхнулі чырвоным колерам у сярэдзіне тыдня, што ледзь не скончылася фінансавай катастрофай.
Трамп быў вымушаны адкласці ўвядзенне велізарных пошлін на імпарт з 75 краін на 90 дзён.
Вострая барацьба працягваецца толькі з Кітаем, тавары якога цяпер абкладаюцца ў ЗША пошлінамі ў 145%. Старшыня КНР Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, павысіў тарыфы на амерыканскі імпарт да 125%.
«Кітай не баіцца», — заявіў Сі.
Чытайце таксама:
Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў
Трамп прыпыніў увядзенне мытаў пасля таго, як Японія пачала распрадаваць амерыканскія дзяржаблігацыі