БЕЛ Ł РУС

Азаронак: Не хачу адчуваць сябе хутаранінам у вышыванцы

11.04.2025 / 9:55

Nashaniva.com

«Я хачу быць суайчыннікам Пушкіна, Дастаеўскага, Лермантава, Гогаля».

Рыгор Азаронак. Скрыншот з відэа

У Маскве на форуме «Еўразія — тэрыторыя традыцыйных каштоўнасцяў» 10 красавіка выступаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хваліў саюз з Расіяй.

«Расія — гэта гарант развіцця і суверэнітэту тых, хто з ёй сябруе», — запэўніваў ён.

Рыгор Азаронак нагадаў, што руская мова ў Беларусі — дзяржаўная, як і беларуская.

«Часта Аляксандр Рыгоравіч кажа, што, напрыклад, тая ж руская мова — наша руская мова.

Я не хачу адчуваць сябе хутаранінам з каструляй на галаве ў вышыванцы і быць гэтым вельмі моцна шчаслівым. Я хачу быць суайчыннікам Пушкіна, Дастаеўскага, Лермантава, Гогаля»,

— прамовіў прапагандыст.

Галоўнай рэдактарцы RT Маргарыце Сіманьян, якая была мадэратарам той панэлі, Азаронак перадаў у падарунак кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт». Яе напісалі былы памочнік Лукашэнкі, былы старшыня «Белай Русі» Аляксандр Радзькоў, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, былы міністр інфармацыі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў, былы міністр інфармацыі, старшыня Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч.

Чытайце таксама:

У дзень свайго 60-годдзя памёр прапагандыст Юрый Азаронак

Азаронак, Гігін і Лушч прыехалі ў акупаваны Мелітопаль

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар

Каментары да артыкула