БЕЛ Ł РУС

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

10.04.2025 / 21:46

Nashaniva.com

Старшынёй праўлення фонду Bialorus Liberty, куды прыходзяць грошы для Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», стаў Віталь Пацехін. Гэта былы вайсковец, завочна прысуджаны ў Беларусі да 24 гадоў зняволення за атаку на базу АМАПу ва Уруччы. Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец пацвердзіла «Нашай Ніве», што Віталь прызначаны кіраваць фондам: «Мы яму давяраем, каб ён разабраўся з тым, што адбылося».

Раней на рахунак фонду Białoruś Liberty былі пераведзеныя грошы для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады. Сёння ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы распавялі, што з рахунка фонду Анжалікі Мельнікавай грошы былі знятыя. Пры гэтым невядома, ці гэта зрабіла яна сама, а калі ўсё ж сама, то ці па сваёй волі.

Плануецца, што акурат Віталь Пацехін як новы кіраўнік фонду будзе больш шчыльна разбірацца ў сітуацыі, атрымаўшы доступ да дакументацыі і банкаўскага рахунку.

Аднак пакуль доступу да рахунку няма.

«Віталь — часовы кіраўнік, на перыяд разбіральніцтваў. Далей — паглядзім», — пракаментавала Юліяна Шаметавец, дадаўшы, што паралельна праводзіць уласнае расследаванне ў справе знікнення Анжалікі Мельнікавай.

Віталь Пацехін. Ягоная кампанія займаецца аптовым гандлем. Фота: Аднакласнікі.

Ад каментароў Віталь Пацехін на цяперашнім этапе адмовіўся.

Мяркуючы па інфармацыі з базы польскіх юрыдычных асобаў, Пацехін узначальвае фонд SNB.

Чытайце таксама:

З рахунку фонда Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

Анжаліка Мельнікава была адказная за гранты для «Кіберпартызанаў»

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер

Каментары да артыкула