БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жанчына ў касцюме аднарога ўкрала ў дзіцяці куртку

10.04.2025 / 14:31

Nashaniva.com

56-гадовая жанчына прыйшла калядаваць і ўкрала ў дзіцяці куртку. У выніку за свой неабдуманы ўчынак ёй давялося заплаціць у разы больш, піша Belkagomel.by.

Інцыдэнт адбыўся 13 студзеня ў пад’ездзе аднаго з дамоў на вуліцы Галавацкага, куды прыйшла калядаваць кампанія дзяцей. У нейкі момант дзецям стала горача, яны знялі верхняе адзенне і пакінулі яго на лесвічнай пляцоўцы.

Неўзабаве ў гэты ж пад’езд зайшла жанчына ў касцюме аднарога, якая суправаджала сваю 7-гадовую ўнучку-калядоўшчыцу.

Убачыўшы дзіцячыя рэчы, гамяльчанка не змагла прайсці міма, выбрала з кучкі прывабную куртку і сышла. У выніку дзяўчынка, у якой прапала верхняе адзенне, вымушаная была вяртацца дадому без яго. Маці дзіцяці звярнулася ў міліцыю.

Разгадаць злачынства дапамагла запіс з камеры назірання, усталяванай на пад’ездзе.

— Суд прызнаў жанчыну вінаватай у крадзяжы і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (1260 рублёў). Таксама ёй давядзецца выплаціць пацярпелай маральную шкоду ў памеры 200 рублёў і прайсці лячэнне ад алкагалізму, — пракаментавала прысуд суда старшы памочнік пракурора горада Гомеля Лілія Цярохіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула