Штомесячная інфляцыя ў сакавіку запаволілася да 0,8%
Разам з тым гадавы паказчык росту цэн паскорыўся. У параўнанні з сакавiком 2024 года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 5,9% супраць 5,6% у лютым.
Нагадаем, мэтавы паказчык па інфляцыі на 2025 год складае не больш за 5%.
З пачатку года цэны выраслі на 2,8%. Паказчык росту цэн у параўнанні з снежнем мінулага года таксама перавысіў «план» МАРТ.