БЕЛ Ł РУС

Змяя смяротна ўкусіла супрацоўніка маскоўскага заапарка, які карміў яе

10.04.2025 / 13:42

Nashaniva.com

Змяя ўкусіла 35-гадовага мужчыну за палец. Мужчыну спрабавалі аказаць дапамогу, але ён памёр. 

Ілюстрацыйны здымак

Як піша «База», змяя ўкусіла мужчыну, як толькі ён адкрыў дзверцы тэрарыума, каб яе пакарміць. 

У мужчыны былі шанцы выжыць, калі б не вострая алергічная рэакцыя. 

Калегі адразу выклікалі хуткую, але мужчына памёр літаральна праз 5 хвілін ад анафілактычнага шоку да прыезду медыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула