У Мінскім раёне цягнік збіў 70-гадовага мужчыну
Здарэнне адбылося каля станцыі «Ратамка» ўвечары 9 красавіка, калі мужчына пераходзіў чыгуначныя пуці ў неналежным месцы.
Машыніст падаў гукавыя сігналы і прымяніў экстраннае тармажэнне, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.
70-гадовы жыхар Ратамкі загінуў на месцы.
Затрымка цягніка склала 12 хвілін.