БЕЛ Ł РУС

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы

8.04.2025 / 11:18

Nashaniva.com

Журналіст «Еўрарадыё» з'ездзіў на кватэру ў Варшаве, дзе жыла Анжаліка Мельнікава. Як раней паведамлялі крыніцы, разам з ёй у кватэры жыў яе былы муж Андрэй.

Вось што журналісты даведаліся ад суседа, які жыве на адной лесвічнай клетцы з кватэрай, якую здымала зніклая Мельнікава. Паводле мужчыны, спікерка КР жыла там з дзецьмі і нейкім мужчынам. Як мяркуецца — з былым мужам Андрэем.

З 1 сакавіка сусед не бачыў Мельнікавай. З ягоных слоў, нейкі мужчына — магчыма, Андрэй — некалькі тыдняў таму выносіў з кватэры сабраныя рэчы. З таго часу ў кватэры ніхто не паказваўся.

«Анжаліку сустракаў усяго пару разоў, мужчыну — часцей: ён выходзіў займацца спортам, можа, бегаў ці ў залу хадзіў», — успамінае сусед.

Мельнікава жыла ў гэтай кватэры два гады. З суседзямі амаль не мела зносін, кантакт абмяжоўваўся ветлівым «добры дзень — да пабачэння».

Кватэра заўсёды была ціхай, калі не лічыць адной навагодняй вечарынкі год таму, расказвае сусед. На нашае пытанне пра дзяцей ён адказвае лаканічна: «Дзеці як дзеці».

Каля дзвярэй кватэры, дзе жыла Анжаліка Мельнікава, стаяць дзве пары абутку — жаночы і дзіцячы — і гумовыя тэпцікі. Іх паштовая скрыня перапоўненая.

Яшчэ ў пачатку тыдня каля дзвярэй стаялі дзіцячы ровар і самакат. Да выхадных, кажа сусед, яны зніклі.

Дзе цяпер сям'я, невядома.

Чытайце таксама:

Латушка: Анжалікі Мельнікавай няма ні ў Польшчы, ні хутчэй за ўсё ў Беларусі

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай

Каментары да артыкула