«Экстрэмісцкімі» прызналі сайт і сацсеткі Цэнтра новых ідэй
Пра чарговае папаўненне Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў піша «Вясна».
Гэтым разам у спіс трапілі сайт і сацсеткі Цэнтра новых ідэй. Ён пазіцыянуе сябе як
«даследчы інстытут, які дапамагае грамадскім і палітычным актарам пабудаваць дэмакратычную і ўстойлівую Беларусь. Мы робім гэта праз правядзенне незалежных даследаванняў, узмацненне грамадскага дыялогу і падтрымку будучых лідараў».
Цэнтрам новых ідэй кіруюць Леся Руднік, Рыгор Астапеня і Антон Раднянкоў, з ім таксама супрацоўнічаюць такія даследчыкі, як Генадзь Коршунаў, Павел Мацукевіч, Анастасія Жаўрыд, Кацярына Шмаціна і Таццяна Ашуркевіч.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» гэтым разам трапілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Дикі шершні | Ударні дроникамікадзе», «Витебские Вести»;
- інстаграм-старонкі marina.zelenaja, bhb_ataman;
- ютуб-канал «Ямницкий Флот»;
- старонкі ў «Аднакласніках» «Игорь Козлов», «Бандеровский Хохол», «Александр Моисеев»;
- старонкі ў тыктоку «ПАЛIТВЯЗЕНЬ», Kalinouski Polk.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкай» тыкток-старонку «Смех, Юмор, Позитив» з больш чым 630 тысяч падпісчыкаў
Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Мінінфарм дадаў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» групу беларусаў Фларыды