БЕЛ Ł РУС

Офіс Ціханоўскай: Гуманітарныя візы павінны выкарыстоўвацца строга па прызначэнні

5.03.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў сітуацыю са скарачэннем выдачы гуманітарных візаў беларусам у Польшчы.

Дзяніс Кучынскі падкрэсліў, што рашэнне Польшчы аб узмацненні сістэмы выдачы візаў накіравана на забеспячэнне празрыстасці і бяспекі міграцыйных працэсаў, бо

гуманітарныя візы павінны выкарыстоўвацца строга па прызначэнні — для абароны людзей, якія сапраўды знаходзяцца пад пагрозай пераследу.

Пры гэтым Дзяніс Кучынскі адзначыў, што скарачэнне выдачы гуманітарных візаў у Польшчы нагадвае пра пытанні іх атрымання ў іншых краінах, перадусім у Грузіі, «якая раней лічылася бяспечнай, аднак значная колькасць беларусаў, якія там знаходзяцца цяпер, сапраўды могуць сутыкнуцца з пагрозай дэпартацыі і экстрадыцыі». У гэтым кантэксце «важна распрацоўваць альтэрнатыўныя механізмы, якія дадуць магчымасць людзям атрымаць абарону ў іншых бяспечных краінах».

Што тычыцца шэнгенскіх візаў, то, па словах дарадцы Святланы Ціханоўскай, беларусы могуць атрымаць іх у амбасадах Італіі, Францыі, Германіі ў Мінску, а таксама праз візавыя цэнтры.

Праблема ў тым, што рэжым Лукашэнкі не дазваляе пашыраць консульскія паслугі ў Беларусі, і гэта ўскладняе працэс. Што тычыцца беларускіх дэмакратычных сіл, то яны пастаянна звяртаюцца да еўрапейскіх урадаў з просьбай павялічыць колькасць даступных візаў, нягледзячы на сур’ёзныя перашкоды.

Чытайце таксама:

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі запуск новай сістэмы ўезду і выезду ў Шэнгенскую зону

Польскае МЗС пастрожыла падыходы да выдачы гуманітарных віз беларусам

На візу па карце паляка ў Мінскай консульскай акрузе цяпер можна запісацца па электроннай пошце

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»

Каментары да артыкула