БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка забараніў міністру культуры прымаць на працу нават самых таленавітых дзеячаў, калі тыя выступалі супраць рэжыму. І гэта не ўсё

3.03.2025 / 13:6

Nashaniva.com

Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць выступы 2020 года нельга. 

 

Так выглядаў тэатр імя Янкі Купалы ў жніўні 2020 года

Аляксандр Лукашэнка ў часе кадравых назначэнняў у сацыяльны блок урада выказаўся наконт таго, як ставіцца да работнікаў тых або іншых сфер, якія выступалі супраць рэжыму.

 «Ёсць нейкія родныя, блізкія, знаёмыя. «Я лічу, што яны вельмі таленавітыя, — я цытую некаторых міністраў. — Таму яны павінны працаваць». Нягледзячы на ​​тое, што яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары да часу пад венікам. У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць нельга. 

«Мы перажылі з вамі гэты перыяд. Трэба ўмець прабачаць. Трэба ўмець. Калі гэта магчыма. Але калі чалавек парушыў, пераступіў закон, свядома гэта зрабіў, якое тут можа быць прабачэнне? Я гэта кажу ў гэтым коле таму, што ну як можна прабачыць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт… усе публічныя. І калі вы парушылі дзесьці парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы — публічныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адмыслова звярнуўся да міністра культуры не прабачаць нават самых таленавітых.

«Таму Руслан (міністр культуры Руслан Чарнецкі — НН), калі ў цябе там ёсць нейкія хістанні (ну як, гэта вось ён у кінематаграфіі можа кіно зняць, больш ніхто…), трэба гэта спыніць. Ты — дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова», — сказаў Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула