БЕЛ Ł РУС

Кіраўніком Гродзеншчыны часова будзе Караеў, бо Караніка паставілі віцэ-прэм'ерам

3.03.2025 / 11:59

Nashaniva.com

Уладзімір Каранік, які з 2020 года кіраваў Гродзеншчынай, прызначаны віцэ-прэм'ерам, які будзе адказны за сацыяльную сферу. Каранік — адзін з рэдкіх медыкаў у вышэйшых эшалонах улады, дзе дамінуюць сілавікі і аграрнікі. Юрый Караеў прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Гродзенскага аблвынкама.

Уладзімір Каранік

Уладзімір Каранік — анколаг. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Былы міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — з 11 чэрвеня 2019 — па 22 жніўня 2020. 

У жніўні 2020 г. прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 

Раней за сацыяльную сферу ва ўрадзе адказваў Ігар Петрышэнка. 

Каранік — адзін з рэдкіх медыкаў у вышэйшых эшалонах улады, дзе дамінуюць сілавікі і аграрнікі.

А на месца Караніка в.а. старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта часова прызначаны Юрый Караеў. 

Юрый Караеў

Гэтым жа дакументам ён вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі — інспектара па Гродзенскай вобласці. А перад тым Караеў узначальваў Міністэрства ўнутраных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула