БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаецца кватэра з вельмі дзіўнымі дзвярыма на кухню

23.01.2025 / 15:52

Nashaniva.com

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра з вельмі дзіўнымі дзвярыма на кухню, дакладней, з дзвярным праёмам, бо саміх дзвярэй, па сутнасці, няма. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Будні рыэлтара».

Цяпер кухня злучаецца з жылым пакоем праз праём вельмі дзіўнай і вельмі няроўнай формы.

У каментарыях гадаюць, чым была выклікана неабходнасць рабіць менавіта такое выразанне. Мяркуюць, напрыклад, што праз гэты праём зручна ўносіць раяль.

А вось версія, якая можа быць правільнай: сцяну спецыяльна выразалі так хітра, каб з кухоннага стала можна было глядзець тэлевізар, размешчаны ў зале.

Кватэра знаходзіцца на вуліцы Якуба Коласа, 30, на 3-м паверсе цаглянага дома. Кватэра аднапакаёвая, агульная плошча — 29 кв. м, жылая— 18 кв. м, кухня — 5,37 кв. м.

За гэтую кватэру хочуць выручыць 67 тысяч даляраў, альбо прыкладна па 2.300 даляраў за квадратны метр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула