БЕЛ Ł РУС

Офіс Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краін, бяспечных для падарожжаў беларускіх актывістаў

2.10.2024 / 10:20

Nashaniva.com

Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з народнымі пасольствамі Беларусі падрыхтавалі раздзел аб бяспечных падарожжах на сайце pashpart.org.

На выспе святой Алены знайшоў сабе спачын Напалеон Банапарт, які ў 1812 годзе бываў у Беларусі і тэарэтычна мог быць абвешчаны ў вышук царскімі ўладамі

«Мы прааналізавалі больш за 170 краін і тэрыторый — і дадалі інфармацыю аб тым, дзе бяспечна знаходзіцца беларусам», — заявілі аўтары праекта.

Гаворка ідзе пра краіны з мінімальнай рызыкай затрымання ў выніку абвяшчэння ў вышук беларускімі ўладамі.

Краіны і тэрыторыі згрупаваныя па кантынентах: Еўропа, Азія, Амерыкі, Афрыка, Аўстралія і Акіянія.

Краіны пазначаюцца трыма колерамі: зялёным, жоўтым і чырвоным. Зялёная — бяспечная краіна. Чырвоным пазначаецца краіна, праз якую небяспечным можа быць нават транзіт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула