БЕЛ Ł РУС

Як выглядаюць будынкі СІЗА №1, што перабралася з Валадаркі ў Калядзічы

2.08.2024 / 16:2

Nashaniva.com

Там узвялі цэлы комплекс, уключна з адміністрацыйным корпусам, Рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцай і нават інтэрнатам для супрацоўнікаў МУС.

Галоўны адміністрацыйны корпус СІЗА №1. Фота: прэс-служба МУС

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў сёння ўзяў удзел у адкрыцці новага комплексу будынкаў следчага ізалятара №1 у Калядзічах, куды пераехала Валадарка з цэнтра горада.

Кубракоў азнаёміўся з комплексам збудаванняў, які акрамя рэжымнага корпуса ўключае Рэспубліканскую агульнасаматычную бальніцу, адміністрацыйны будынак, спартыўна-культурны, гаспадарчы блок, інтэрнат для супрацоўнікаў.

Рэспубліканская агульнасаматычная бальніца. Фота: прэс-служба МУС

Таксама Іван Кубракоў праінспектаваў месцы ўтрымання пад вартай, у тым ліку тых, хто праходзіць лячэнне ў Агульнасаматычнай рэспубліканскай бальніцы, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула