Прэм'ер Славакіі пахваліў Орбана за візіт у Кіеў і Маскву
Роберт Фіца ўпершыню выступіў на публіцы пасля замаху на яго ў сярэдзіне мая.
Роберт Фіца. Ілюстрацыйнае фота (да замаху) з яго інстаграма
Зварот быў прысвечаны Дню святых Кірыла і Мяфодзія — дзяржаўнаму святу ў Славакіі. У прыватнасці, ён сказаў, што хацеў бы далучыцца да прэм'ера Венгрыі Віктара Орбану падчас яго візітаў у Кіеў і Маскву, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.
«Я хачу выказаць сваё захапленне венгерскаму прэм'еру за тое, што ён без ваганняў адправіўся ў Кіеў і Маскву. Калі б стан майго здароўя дазваляў мне ехаць, я б з задавальненнем далучыўся да яго», — заявіў Фіца.
Прэм'ер таксама адзначыў, што «мірных ініцыятыў ніколі не бывае дастаткова».
Акрамя таго, Фіца раскрытыкаваў ліберальную ідэалогію, якая, паводле яго слоў, «распаўсюджваецца як рак».
«Я не хачу, каб Славакія належала да краін, якія ствараюць карыкатуру на заходнія каштоўнасці», — сказаў прэм'ер.
Ён удакладніў, што Канстытуцыю краіны не будуць мяняць дзеля «модных павеваў».
Чытайце таксама:
Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту
Украіна адхіліла план Венгрыі па спыненні агню
Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню