БЕЛ Ł РУС

Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя

23.08.2023 / 20:7

Nashaniva.com

Таксама гэту інфармацыю перадаюць расійскія афіцыйныя медыя.

Падчас аварыі загінулі ўсе сем пасажыраў, якія былі на борце бізнэс-джэта «Эмбраер», а таксама тры члены экіпажа.

«У самалёце, які разбіўся ў Цвярской вобласці, сярод пасажыраў значыўся Яўген Прыгожын», — перадае паведамленне Расавіяцыі ТАСС.

Сведкі катастрофы кажуць, што нешта бахнула два разы. 

Самалёт, як паведамляецца, ляцеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург.

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» паведаміў таксама, што на борце бізнэс-джэта нібыта быў і заснавальнік ПВК «Вагнер», ветэран ГРУ Дзмітрый «Вагнер» Уткін, але гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.

Тым часам другі самалёт, які належыць Яўгену Прыгожыну, развярнуўся над Падмаскоўем і накіроўваецца да аэрапорта, паведаміла Readovka, тэлеграм-канал, звязаны з ПВК «Вагнер».

Хто ў другім самалёце — не паведамляецца. Няма і пацвярджэнняў, што спіс пасажыраў у «Эмбраеры», які разбіўся, супадаў з рэальнай іх наяўнасцю, пішуць расійскія каналы.

Чытайце таксама:

У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Кажуць, што ён належыць Прыгожыну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула