Каментары да артыкула

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення

  • Тэкля
    09.04.2025
    Божа, што за выраз: "забіў чалавека ў ДТЗ"! Няма такога артыкулу ў крымінальным кодэксе. Ёсць: парушэнне Правіл дарожнага руху, у выніку чаго загінуў пацярпелы. Забойства - гэта наўмыснае злачынства. А ў дадзеным выпадку гэта злачынства па неасцярожнасці.
  • Žvir
    09.04.2025
    Тэкля, zlačynstva kvalifikavana, jak nienaūmysnaje zabojstva. Alie, jon ža naūmysna vyjechaū na sustrečnuju palasu darožnaha ruchu, i ničoha nie pradprymaū, kab pazbiehnuc`sutyknieņnia, aļbo kab zmiakčyc` jaho.
  • Карма спытае за ўсё
    09.04.2025
    Тэкля, п'яным кіраваць - гэта менавіта сьвядомае наўмыснае злачынства. Незалежна ад таго, што ў законах рф.
  • Беларус
    10.04.2025
    Наўмыснасці то там дакладна не было. Гэта ніяк не адмяняе таго, што Яфрэмаў п'янае быдла, але ўсё ж наўмыснасць прадугледжвае свядомы намер кагосьці забіць. А тут намеру свядомага яўна не было, проста дапіўся да чорцікаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць